09.07.2026г. аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” у аг.Геранёны наведалі дзеці аздараўленчага палатачнага лагера «Чемпион» Геранёнскай СШ. Падчас тэматычнай этна-праграмы «Саломапляценне :шлях ад зерня да твораў мастацтва» ўдзельнікі пазнаемiлiся з традыцыямі і звычаямі нашых продкаў, з саломапляценнем, ткацтвам і нават змаглі паўдзельнічаць у майстар-класе па ткацтву ручніка.
