У рамках праекта “Кожная пятніца — роднае, сваё” у музейным пакоі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” у аг. Геранёны адбылася тэматычная этнапраграма “Беларуская вясёлка колераў”. Падчас гэтага мерапрыемства было праведзена некалькі майстар-класаў : майстар-клас па вышыўцы ад народнага майстра РБ Ганны Пуйдак, па ткацтву паясоў на бярдо ад Алёны Апанас, па вязанню кручком ад Вольгі Чарняк, па саломапляценню ад народнага майстра РБ Юзэфы Старасцінай , майстар-клас па ткацтву ад удзельніцы гуртка “Спадчына” Буклярэвіч Алесі. Гучалі цудоўныя беларускія песні народнага ансамбля народнай песні “Даўнiна”.
Сёння ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры вялікае значэнне надаецца вывучэнню традыцыйных рамёстваў, іх захаванне і развіццё. Яскравым прыкладам стала гэтая сустрэча.

