У рамках праекта “Кожная пятніца — роднае, сваё!” да майстроў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры у філіял аг. Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” завіталі навучэнцы мясцовай школы, якія заўсёды з’яўляюцца жаданымі гасцямі. Наведвальнікі зразумелі, што такое захаванне традыцый і ўменне стварыць прыгажосць сваімі рукамі. Наша экспазіцыя “Саломапляценне: шлях ад зерня да твораў мастацтва” стала сапраўдным прыкладам для гэтай гісторыі, асабліва майстар-клас па прадзіву нітак на караўлоту.
