13.05.2026г. у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбылосы ўшанаванне носьбіта НКС “Стравы з таркаванай бульбы. Традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гродзенскай вобласці” Алены Нехведовіч з нагоды яе юбілею. Алена Станіславаўна актыўная ўдзельніца клубаў майстроў “Скарбніца” і пажылых людзей “Восеньскі ўзрост”.
Падчас сустрэчы адбылося адкрыццё выстаўкі вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва юбіляршы.
Сардэчна запрашаем наведаць выстаўку да 24 мая і атрымаць асалоду ад прыгажосці.
