У разгар лета на Іўеўшчыне адзначылі адно з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі — Купалле.
04.07.26г. свята “Купалле” правяліфіліялы аг.Лаздуны1, в.Бакшты і аг.Суботнікі.
Творчымі калектывамі філіялаў былі падрыхтаваныя цікавыя праграмы свята якія ўключалі тэатралізаванае прадстаўленне, канцэртна-гульнёвыя праграмы калектываў аматарскай творчасці ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, купальскія забавы і варожбы (пляценне вянкоў, ваджэнне карагодаў).
