20 чэрвеня 2026г. у аграгарадку Ліпнішкі адбылося самае яркае і каларытнае свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”. Свята, якое дыхае духмянымі травамі, свежымі пракосамі, халодным квасам і сонечным настроем.
— Чэрвень — час актыўнага сенакосу, — вітала гасцей і ўдзельнікаў старшыня Ліпнішкаўскага сельвыканкама Яніна Бузар.
— Уся краіна занята нарыхтоўкай сена. Сёння на лугах можна ўбачыць пераважна тэхніку. Але старэйшае пакаленне памятае часы, калі ўся вёска выходзіла на масавую касьбу: мужчыны касілі траву, а жанчыны з дзецьмі сушылі яе. Гэта было сапраўдным святам.
Дзевяць касцоў, у ліку якіх было дзве жанчыны, вырашылі паспрабаваць свае сілы ў ручным сенакашэнні, дзе кожны касец прадстаўляў спачатку сваю “Візітную картку”. Гэта было весела і займальна.
Галоўнае для ўдзельнікаў конкурсу – паказаць свае навыкі на лузе. Ім трэба было скасіць траву на плошчы каля соткі. Ацэньвалі не толькі хуткасць працы, але і яе якасць і вышыню пакосу.
Трэці этап спаборніцтваў пад назвай «Абед на траве» быў самым прыемным. Сала, каўбаса, кумпяк, дранікі і бліны, агуркі з мёдам – выбраць пераможцу было вельмі складана. У выніку кожны ўдзельнік атрымаў свой заслужаны тытул.
У намінацыі “Лепшы абед на траве” перамог Валерый Бойша з КСУП “Трабы”.
У намінацыі “Лепшая візітная картка” узнагароджана Святлана Мядзейка з СУП“Лаздуны Агро”.
Рычард Буяк з СУП“Лаздуны Агро” стаў лепшым у намінацыі “Самы ўмелы касец”. А Дзмітрый Банель з КСУП “Суботнікі” заваяваў тытул “Самы малады касец”.
Бірута Іваноўская з КСУП “Суботнікі” стала ўладальнікам тытула “Лепшы касец-жанчына”. Яна атрымала падарунак ад Іўеўскай раённай арганізацыі ГА «БСЖ» .
Генадзь Рынгель з Іўеўскага сельсавета атрымаў узнагароду за самую лепшую групу падтрымкі.
Віктар Крэмень з Ліпнішкаўскага сельсавета атрымаў узнагароду у двух намінацыях “Лепшае афармленне касы” і “Лепшая лялька-абярэг Пакосніца”.
Іван Бутрым з Лелюкінскага сельсавета стаў таксама пераможцам у двух намінацыях “Самы хуткі касец” і “Самы вопытны касец”.
Іван Сушчынскі з Юрацішкаўскаўга сельсавета стаў пераможцам раённага конкурсу по ручному сенакашэнню “Касец-2026”.
Святочны настрой стваралі народны ансамбль народнай песні “Даўніна” філіяла аг.Геранёны і народны ансамбль песні “Юрацішкаўскі кірмаш” філіяла г.п.Юрацішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Творчыя калектывы з Навагрудскага і Ашмянскага раёнаў.
