У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбылося адкрыццё выстаўкі лялек майстроў аддзела рамёстваў “Лялечны карагод”.
Наведвальнікі не толькі змаглі дакрануцца да прыгажосці створанай рукамі таленавітых майстроў, але пазнаёміліся з гісторыяй лялек мотанак, і паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу “Лялькі- дарожніцы”.
