У рамках міжклубных зносін аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтэрэсам (клуба “Восеньскі ўзрост”, клуба майстроў “Скарбніца”, клуба аматараў танца “Восеньскі вальс”) у аддзеле рамёстваў і традыцынай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праведзены вечар-віншаванне “Мудры ўзрост” да Дня пажылых людзей. Віншавальныя словы, песні, танцы і забавы падарылі ўсім яркія эмоцыі і добры настрой.
