25 кастрычніка 2025 г. да тыдня бацькоўскай любові і ў рамках праекта “Яднаемся рамёствамі: вучымся разам з бацькамі” аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” наведалі вучні 1-2 класаў яслі-сад Іўеўскай пачатковай школы са сваімі бацькамі. Падчас тэматычнай этна-праграмы “Скарбы Іўеўскага краю” удзельнікі паглыбілі веды аб традыцыйнай беларускай культуры, паўдзельнічалі ў майстар-класах, убачылі калекцыі этназбораў і работ сучасных майстроў Іўеўшчыны ў разнастайных тэхніках. З задавальненнем удзельнічалі ў гульнях і забавах, і атрымалі сувеніры ручной работы.
