21 лютага 2026 г. у г. Іўе весела і цікава прайшло свята “Эх, Масленіца”.
Масленіца – старажытнае славянскае свята, гарэзлівае і вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны, якое нясе ажыўленне прыроды і сонечнае цяпло.
Свята пачалося з тэатралізаванай замалёўкі, працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі “Масленічныя забавы”, адбыўся конкурс па прыгатаванню і частаванню бліноў “Блінная масленіца” і конкурс на лепшую снежную фігуру “Зімняя казка”, добры настрой дарылі фальклорныя і народныя калектывы раёна, працавала выстаўка вырабаў народных майстроў Іўеўшчыны, Вясна запрасіла усіх у масленічны карагод, падчас якого прайшло спальванне пудзіла.
