28 сакавіка 2026 года у г.Гродна прайшло свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”.
У свяце-кірмашы прынялі ўдзел майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
Падчас мерапрыемства адбылося ўручэнне ўзнагарод папярэдніх значных абласных конкурсаў і падзей.
Смірнова Ірына Рэгінальдаўна, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” атрымала пасведчанне Народнага майстра Рэспублікі Беларусь.
Чурэйна Вера Паўлаўна, народны майстар саломапляцення. аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” узнагароджана дыпломам лаўрэат І ступені ў намінацыі “Лепшая калекцыя велікодных кошыкаў” абласной выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Велікодны падарунак”.
ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” узнагароджаны дыпломам лаўрэат ІI ступені ў намінацыі “Лучший патриотический молодежный проект” абласнога конкурса праектаў патрыятычнай тэматыкі “Сильна Беларусь связью поколений”.
