30 кастрычніка 2025 г. у аддзеле традыцыйнага мастацтва і рамесленнай дзейнасці ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” адбыўся межрэгіянальны семінар па вышыўцы “Традыцыйная вышыўка. Развіццё рамяства на Беларусі і ў рэгіёне”. У семінары прынялі ўдзел майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” Ганна Пуйдак і Маргарыта Канцэвіч, якія пазнаёмілі з традыцыйнай вышыўкай Іўеўшчыны, правялі майстар-класы па вышыўцы крыжыкам і процягам.
