18.10.26г. аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “ Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” у аг. Геранёны правёў адкрытае паседжанне дзіцячага клубу аматараў дэкаратыўна — прыкладнога мастацтва “Чароўны клубок у форме творчай майстэрні “Любімы настаўнік”.
Самым першым настаўнікам у жыцці кожнага чалавека з’яўляецца матуля, з яе дапамогай адбываюцца першыя гукі, першыя крокі. Іх настаўленні і урокі мы помнім усё жыццё сваё. Таму, на паседжанне запрасілі сваіх мамаў і бабуль. Павіншавалі іх прыгожымі вершамі са святам, пазнаёмілі з работамі гурткоўцаў на выставе, прыўрочанай да Дня маці. Правялі сумесны майстар-клас па вырабу птушкі, якую ўсе атрымалі ў падарунак, на памяць аб цудоўнай сустрэчы.
