20.09.26г. аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» у аг. Геранёны правёў адкрытае паседжанне дзіцячага клубу аматараў дэкаратыўна — прыкладнога мастацтва «Чароўны клубок» у форме творчай сустрэчы «Золата палёў » з народным майстрам Рэспублікі Беларусь па саломапляценню Старасцінай Ю.Э.
Удзельнікі клуба і госці з вялікім задавальненнем наведалі музейны пакой, дзе ўбачылі шмат вырабаў майстра. З цікавасцю слухалі расказ майстра пра сваё захапленне саломкай, творчы шлях, шматлікія ўзнагароды за сваю карпатлівую і нялёгкую працу.
