Для жыхароў і гасцей вёскі Бакшты гэтая субота стала вельмі ажыўленай. Ужо дзевяты год фестываль вясковай культуры “Бакштаўскі каларыт”сабірае ўсіх прыхільнікаў народнай творчасці, каб ушанаваць нашу агульную спадчыну.
“Бакштаўскі каларыт” – гэта любоў да простай вясковай хаты, паху свежага хлеба і палявых траў. Гэта памяць продкаў, якую мы беражліва захоўваем у сэрцы. Яна жыве ў рытмах скрыпкі і гармоніка, у сакавітых народных песнях і ў цеплыні рук, якія ствараюць прыгажосць.
Пачалося мерыпрыемства з традыцыйнага конкурса вясковых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”. Ён праводзіўся ў 2 этапы і ў дзвюх узроставых катэгорыях: у першым пары дэманстравалі асабістае танцавальнае майстэрства, у другім — удзельнікі праводзілі майстар-класс па вясковых танцах для гледачоў.
Канкурсанты дэманстравалі сваё мастэрства ў танцах: “На рэчаньку”, “Падыспань”, “Лысы”, “Лабачоўскі вальс”, “Полька”.
Па выніках конкурсу, сярод дзіцячай ўзроставай катэгорыі 3 месца прысуджана Кацярыне Навуменка і Яне Аўдзевіч (в. Бакшты), 2 месца — Паліне Касперовіч і Яўгеніі Кузміч (в. Бакшты), 1 месца — Дыяне Дзядуль і Савелію Бука (аг. Лаздуны 1).
У дарослай узроставай катэгорыі 3 месца дасталося Алене і Жанне Каваленка (в. Бакшты), 2 месца — Генадзю Рынгелю і Сняжане Дабейка (аг. Дайліды), перамогу атрымалі Анатоль Пекша і Валерыя Владава (г. Іўе).
Акрамя самабытных танцаў, у гасцей фэстывалю была магчымасць наведаць выстаўку-дэгустацыю страў з таркаванай бульбы і ўволю паспрабаваць найсмачнейшых бульбяных страў і паглядзіць выстаўку прадметаў народнага побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Здіўлялі гасцей сваімі талентамі калектывы аматараскай творчасці Іўеўскага раена.
