У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі карункаў майстра Алёны Апанас “Узоры прыгажосці”.
Наведвальнікі атрымалі майстар-клас па карункапляценню. Пазнаёміліся з мэтай прымянення карункаў у жыцці чалавека і сэнсам узораў адлюстраваных у работах майстрыцы.
Запрашаем наведаць выставу з 3 па 13 снежня.
