18.01.2026 года ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” у аг. Геранёны адкрылася выстаўка вырабаў па выцінанцы “Узоры роднага краю” ўдзельнікаў дзіцячага гуртка “Папяровы вернісаж”. Кіраўніка — Апанас Алёна Раманаўна.
Усе жадаючыя наведвальнікі выставы з задавальненнем прынялі ўдзел у майстар-класе па выцінанцы “Зімовыя узоры роднага краю”.
