9 ліпеня у аг. Геранёны аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” наведалі выхавальнікі аздараўленчага палатачнага лагера “Чемпион” Геранёнскай СШ. Падчас тэматычнай этнапраграмы “Саломапляценне: шлях ад зерня да твораў мастацтва” ўдзельнікі пазнаемiлiся з традыцыямі і звычаямі нашых продкаў, з саломапляценнем, ткацтвам і нават змаглі паўдзельнічаць у майстар-класе па ткацтву ручніка.
