Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» наведалі навучэнцы 26 групы 1 курса УА «Іўеўскі дзяржаўны каледж».
Падчас тэматычнай этна-праграмы «Скарбы Іўеўскага краю» удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з прадметамі побыту, працы і адзеннем беларускага сялянства. Паўдзельнічалі ў майстар-класах па традыцыйных рамёствах і атрымалі сувеніры ручной работы.
