Грамадскі кансультатыўна-практычны цэнтр па стажыроўцы майстроў саломапляцення аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” наведалі маладыя людзі з інваліднасцю аддзела рэабілітацыі і абілітацыі ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іўеўскага раёна”
У час мерапрыемства адбылася творчая сустрэча з носьбітам элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Мастацкія практыкі саломапляцення Іўеўскага раёна” Ірынай Смірнова. Праведзены майстар-клас па вырабу “Каляднага павука”.
