Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” наведалі вучні разам з настаўнікам ДУА “Лелюкінскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна”.
Для гасцей была праведзена тэматычная этна-праграма з наведваннем музейнай экспазіцыі “Саломапляценне: шлях ад зерня да твораў мастацтва”. Госці пазнаемiлiся з рамёствамі нашага краю, пра жыццё нашых продкаў, шмат цікавага пра тэхнiку саломапляцення, ткацтва. У рамках гэтай сустрэчы прайшоу цiкавы майстар-клас па саломапляценню “Анёл” ад народнага майстра Рэспублікі Беларусь Юзэфы Старасцінай.
