У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбылося адкрыццё выстаўкі-кірмаш “Вялікодная вярба”.
Сярод звычаяў Іўеўшчыны ёсць традыцыя ўпрыгожваць на Вербную нядзелю галінкі вярбы ядлоўцам, барвiнкам. На працягу многіх стагоддзяў, часоў з пакалення ў пакаленне перадаваліся народныя традыцыі і звычаі прымеркаваныя да каляндарнага года.
Сардэчна запрашаем усіх жадаючых наведаць нашу выстаўку, якае будзе працаваць да 31 марта і абавязкова набыць святочную Вербачку.
