26.07.2026г. у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу адбылося адкрыццё персанальнай выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстрыцы Вольгі Чарняк.
Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з багатымі традыцыямі беларускага народнага мастацтва. На выстаўцы прадстаўлены лялькі-матанкі, тканыя паясы, вырабы ў тэхніцы карункапляцення, а таксама пляценне з кукурузнага лісця. Кожная работа адлюстроўвае майстэрства аўтара, любоў да нацыянальнай спадчыны і імкненне захоўваць традыцыйныя рамёствы.
Выстаўка будзе працаваць да 9 жніўня. Запрашаем жыхароў і гасцей Іўеўшчыны наведаць экспазіцыю і атрымаць асалоду ад прыгажосці народнага мастацтва.
