Вельмі добра калі традыцыі жывуць, яднаюць пакаленні і адкрываюць багаты ўнутраны свет беларускага народа. Вось і зараз у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” у аг.Геранёны адбылася тэматычная этнапраграма з наведваннем музейнага пакоя “Саломапляценне :шлях ад зерня да творау мастацтва”. Госці змаглі ўбачыць цудоўныя вырабы нашых майстроў па вышыўцы, саломапляценні, ткацтву, лялькі, прыняць удзел у цікавай экскурсіі па саламянай казцы, а таксама атрымаць асалоду ад цікавага майстар-класа па вырабу карзінкі з прыроднага матэрыялу, як кукуруза.
