26.08.26г. аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” у аг. Геранёны. правёў адкрытае паседжанне дзіцячага клубу аматараў дэкаратыўна — прыкладнога мастацтва (вязанне) “Чароўны клубок” ў форме пазнавальнай праграмы “Як стваралі ніткі нашы бабулі”.
Працэс стварэння нітак сёння здаецца нам магіяй, а раней быў амаль штодзённай працай. Нашы бабулі не проста рабілі ніткі — яны пралі сваё жыццё, свае думкі і мары. Кожная нітка была напоўнена клопатам пра дзяцей і ўнукаў. Удзельнікі сустрэчы разгледзелі кудзелю, верацяно і спрабавалі зрабіць нітку. Было вельмі ўтульна і па- сапраўднаму родна. Гэтае паседжанне стала напамінам пра тое, як важна захоўваць гэтыя простыя, але глыбокія веды.
