🌾Скарбы народнай памяці🌾
🧶 Супрацоўнікі Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу наведалі адну з старэйшых жыхароў вёскі Баравікі Суботніцкага сельсавета — Феліцыю Станіславаўну Грыгуць.
💐Гаспадыня Феліцыя Станіславаўна — сапраўдны майстар, якая ў маладосці захаплялася ткацтвам, вышыўкай і вязаннем. Падчас візіту спадарыня Феліцыя перадала ў дар этнаграфічнаму кутку каштоўныя сямейныя рэліквіі:
✨Саматканыя ходнікі;
✨Святы абраз, які дзесяцігоддзямі ахоўваў сям’ю;
✨Старадаўнюю этажэрку.
☀️ Сустрэча запомнілася цёплымі ўспамінамі пра вясельныя звычаі мінулага. Феліцыя Станіславаўна распавядала, як раней «хадзілі ў сваты». Сваты заходзілі ў хату з павагай і казалі: «Я сват прысланы, каб стол быў засланы!», пасля чаго клалі на стол хустку і бутэльку ў знак сур’ёзнасці намераў.
🌸 Шчыра дзякуем Феліцыі Станіславаўне за захаванне спадчыны і каштоўныя ўспаміны, якія цяпер стануць часткай гісторыі краю!
